На працягу тыдня з 7 па 13 чэрвеня 2021 года праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
7-8 чэрвеня – радыёспектакль «Жаніцьба» па аднайменнай п’есе класіка рускай літаратуры Мікалая Гогаля;
9-12 чэрвеня – радыёспектакль «Чорны замак Альшанскі» паводле аднайменнага рамана пісьменніка Уладзіміра Караткевіча;
13 чэрвеня – музычны радыёспектакль «Прыгоды новага калабка» па п’есе драматурга Пятра Васючэнкі, аўтар музыкі – кампазітар Уладзімір Казбанаў.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00.