Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 7 па 13.07.2025
7 ліпеня 2025
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 7 па 13.07.2025

На працягу тыдня з 7 па 13 ліпеня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

7-8 ліпеня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Паўлінка» па аднайменнай п’есе народнага паэта Беларусі Янкі Купалы;

9 і 11 ліпеня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Дзядзечкаў сон» паводле аповесці рускага класіка Фёдара Дастаеўскага;

12-13 ліпеня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Смех лангусты» па п’есе англійскага драматурга Джона Марэла.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: