Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 7 па 13 лютага 2022
6 лютага 2022
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 7 па 13 лютага 2022

На працягу тыдня з 7 па 13 лютага 2022 года праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

7-8 лютага – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Пакуль вы маладыя» па п’есе народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа;

9-10 лютага – радыёспектакль «Млын на Сініх Вірах» па аднайменнай п’есе пісьменніка Уладзіміра Караткевіча;

11-12 лютага – радыёспектакль «Паляванне на Апошняга Жураўля» паводле аповесці пісьменніка Алеся Жука;

13 лютага – радыёспектакль «Рамантычная гісторыя» паводле аднайменнага апавядання пісьменніка Валерыя Паваляева.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: