На працягу тыдня з 8 па 13 лістапада праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
8-9 лістапада – радыёспектакль «Пра Якуба і пра Квету» паводле аднайменнай аповесці чэшскага пісьменніка Паўла Францоўза;
10 лістапада – радыёспектакль «Сцерлядзь – рыба даўняя» паводле апавядання рускага пісьменніка Віля Ліпатава;
11-12 лістапада – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Лявоніха на арбіце» па аднайменнай камедыі народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка;
13 лістапада – радыёспектакль «Пра подзвігі паноў Кубліцкага ды Заблоцкага» паводле казкі пісьменніка Пятра Васючэнкі.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).