Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 8 па 14.01.2024
8 студзеня 2024
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 8 па 14.01.2024

На працягу тыдня з 8 па 14 студзеня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

8 студзеня – радыёспектакль «Як Мікітуля сяброў знайшоў» паводле казкі пісьменніка Георгія Марчука «Тушканчык і чароўны чамаданчык»;

9-10 студзеня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Смех лангусты» па п’есе англійскага драматурга Джона Марэла;

11-12 студзеня – радыёспектакль «І нічога ўзамен» паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Алеся Савіцкага;

13 студзеня – радыёспектакль «Навагодні дэтэктыў» па п’есе драматурга Пятра Васючэнкі;

14 студзеня – радыёспектакль «Вячэра» па аднайменнай п’есе драматурга Яўгена Шабана.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: