Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 8 па 14.06.2026
8 чэрвеня 2026
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 8 па 14.06.2026

На працягу тыдня з 8 па 14 чэрвеня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

8 чэрвенярадыёпастаноўка «Выгнанне Рагнеды» паводле паэмы пісьменніка Артура Вольскага;

9-10 чэрвенярадыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Гульня ў джын» па п’есе амерыканскага драматурга Дональда Лі Кобурна;

11 чэрвеня – радыёкампазіцыя «Міхасёвы прыгоды» паводле аднайменнай паэмы і вершаў народнага паэта Беларусі Якуба Коласа;

12-13 чэрвеня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Зацюканы апостал» па п’есе драматурга Андрэя Макаёнка;

14 чэрвенярадыёспектакль «Вячэра» па аднайменнай п’есе драматурга Яўгена Шабана.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: