На працягу тыдня з 8 па 14 жніўня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
8 жніўня – радыёпастаноўка «Цітаўкі» паводле аднайменнага апавядання пісьменніка Анатоля Кудраўца;
9-10 жніўня – інсцэніраваная казка класіка беларускай літаратуры Змітрака Бядулі «Сярэбраная табакерка»;
11-14 жніўня – радыёспектакль «…І няма шляху чужога» паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Уладзіміра Саламахі.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).