Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 8 па 15.05.2023
8 мая 2023
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 8 па 15.05.2023

З 8 па 15 мая ў праекце «Тэатр Беларускага радыё» – «Тыдзень памяці» да 78-й гадавіны Вялікай Перамогі. Прапануем сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

8 мая – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Апошні шанц» па аднайменнай п’есе народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава;

9-10 мая – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Радавыя» па аднайменнай п’есе драматурга Аляксея Дударава;

11-12 мая – радыёспектакль «Трымайце, людзі, Сонца» паводле аповесці пісьменніка Віктара Казько «Суд у Слабадзе»;

13-15 мая – радыёспектакль «Сэрца на далоні» паводле аднайменнага рамана народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: