На працягу тыдня з 9 па 15 студзеня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
9 студзеня – радыёспектакль «Аповесць пра міжпланетнага пажарніка» паводле аднайменнай казкі-фантазіі Раісы Баравіковай;
10 студзеня – музычны радыёспектакль «Ізноў Чырвоная Шапачка» па п’есе Артура Вольскага, музыка Уладзіміра Кандрусевіча;
11-12 студзеня – музычная радыёпастаноўка «Іван Світаннік» па матывах беларускай народнай казкі, музыка Уладзіміра Будніка;
13 студзеня – вадэвіль «Дзіўная справа» паводле аднайменнага апавядання Міхася Чарота;
14 студзеня – радыёпастаноўка «Сіняя світа налева пашыта» паводле беларускай народнай казкі;
15 студзеня – радыёпастаноўка «Калядная быль» паводле казкі Ханса Крысціяна Андэрсена «Елка».
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).