Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 9 па 15.08.2021
9 жніўня 2021
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 9 па 15.08.2021

На працягу тыдня з 9 па 15 жніўня 2021 года праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

9-10 жніўня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Напісанае застаецца» па аднайменнай п’есе драматурга Алеся Петрашкевіча;

11-12 жніўня – радыёспектакль «Пунсовыя ветразі» паводле аднайменнай аповесці-феерыі рускага пісьменніка Аляксандра Грына;

13-14 жніўня – музычны радыёспектакль «Сымон-музыка» па аднайменнай паэме народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, кампазітар Леанід Захлеўны;

15 жніўня – музычны радыёспектакль «Чарадзейства ў краіне Оз» паводле твораў амерыканскага пісьменніка Фрэнка Баума, кампазітар Алена Атрашкевіч.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: