Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 9 па 16.11.2020 – «ЮБІЛЕЙНЫ ТЫДЗЕНЬ» АНДРЭЯ МАКАЁНКА (аўдыё)
9 лістапада 2020
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 9 па 16.11.2020 – «ЮБІЛЕЙНЫ ТЫДЗЕНЬ» АНДРЭЯ МАКАЁНКА (аўдыё)

На Першым нацыянальным канале Беларускага радыё з 9 па 16 лістапада 2020 года пройдзе «Юбілейны тыдзень» народнага пісьменніка Беларусі АНДРЭЯ МАКАЁНКА да 100-годдзя з дня нараджэння.

Творчасць Андрэя Макаёнка – гэта цэлая эпоха ў тэатральнай культуры Беларусі. Яго драматургічныя творы ставіліся ў тэатрах Расіі, Украіны, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Чэхіі, Славакіі – больш, чым ў 80 краінах свету.

Вострая сатыра была галоўным складнікам п’ес гэтага вядомага драматурга. Як падкрэслівае крытыка, ён умеў будаваць твор з «хітрынкай», з «сакрэтам».

Фенаменальны ўзлёт творчасці Андрэя Макаёнка ў 50-70-х гадах мінулага стагодзя дасюль застаецца яркім прыкладам у гісторыі нацыянальнага тэатральнага мастацтва.

У фондах Беларускага радыё захоўваецца шмат спектаклей па п’есах Андрэя Макаёнка, у якіх заняты беларускія артысты розных пакаленняў: «Выбачайце, калі ласка!», «Лявоніха на арбіце», «Зацюканы апостал», «Святая прастата» ды іншыя.

На працягу «Юбілейнага тыдня» ў «Тэатры Беларускага радыё» слухайце радыёверсіі спектаклей Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы па вядомых п’есах АНДРЭЯ МАКАЁНКА:

9-10 лістапада«Лявоніха на арбіце»;

11-12 лістапада«Трыбунал»;

13-14 лістапада«Верачка»;

15-16 лістапада«Таблетку пад язык».

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: