Падзяліцца:
10 жніўня 2015

10, 11, 12 і 13 жніўня  – радыёспектакль у 4-х частках “Крыж міласэрнасці” паводле аднайменнага рамана пісьменніцы Валянціны Коўтун. Рэжысёр Ігар Лапцінскі. У ролі Алаізы Пашкевіч-Цёткі  – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Бальчэўская. Год запісу – 1995.

         14 жніўня – радыёспектакль “Ладдзя Роспачы” паводле аднайменнай навелы пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Аўтары інсцэніроўкі для радыё Сяргей Булыга  і Сяргей Кавалёў, музыка кампазітара Сяргея Хвашчынскага, рэжысёр Валянціна Кернажыцкая, у ролі  Гервасія Вылівахі – заслужаны артыст  Рэспублікі Беларусь Анатоль Жук. Год запісу – 1993.

15 і 16 жніўня – першыя дзве часткі радыёкампазіцыі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “І змоўклі птушкі” паводле аднайменнай п’есы народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна. Рэжысёр-пастаноўшчык  Барыс Эрын, рэжысёр радыёкампазіцыі Соф’я Гурыч.  У ролі ўрача Наталлі Фадзееўны – народная артыстка Беларусі Лілія Давідовіч.  Год запісу - 1979.

Пачатак эфіру ў 22:10.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: