Падзяліцца:
11 красавіка 2016

11 і 12  красавіка  –  радыёспектакль “Белая знічка” паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Алеся Савіцкага. Рэжысёр Ігар Лапцінскі. У ролі Міхася Будзько - народны артыст Беларусі Віктар Манаеў.  Год запісу – 1983.

13, 14 і 15 красавіка  – радыёспектакль “Адна на падмостках” паводле аднайменнай аповесці народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна. Рэжысёр Ігар Лапцінскі. У ролі Аляксандры Паўлаўны – народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч. Год запісу – 1994.

16 і 17 красавіка радыёспектакль “Пэпі Доўгаяпанчоха”  паводле аднайменнай кнігі шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн. Аўтар інсцэніроўкі  для радыё і рэжысёр Аляксандр Вавілаў, музыка кампазітара Дзмітрыя Далгалёва. У ролі Пэпі – артыстка Галіна Кухальская. Год запісу – 1990.

Пачатак эфіру ў 22:05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: