7-14 студзеня ў “Тэатры Беларускага радыё” -- “Калядны тыдзень”.
11 студзеня – радыёпастаноўка “Калядная быль” паводле казкі Ганса Хрысціяна Андэрсена “Елка”. Рэжысёр Валянціна Кернажыцкая. У галоўнай ролі Ялінкі -- заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Зоя Белахвосцік, казачнік -- заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Падабед. Год запісу – 1998.
12 студзеня -- музычны радыёспектакль “Ізноў Чырвоная Шапачка” паводле п’есы паэта і драматурга Артура Вольскага. Музыка кампазітара Уладзіміра Кандрусевіча. Рэжысёр пастаноўкі Зінаіда Паўлоўская. У галоўнай ролі Чырвонай Шапачкі – артыстка Раіса Астрадзінава. Год запісу -- 1990.
13 студзеня -- радыёспектакль “Ох” і залатая табакерка” паводле вядомай беларускай народнай казкі. Інсцэніроўка для радыё Тамары Абакумоўскай, музыка кампазітара Алега Янчанкі, рэжысёр-пастаноўшчык Таццяна Аляксеева. У галоўных ролях: вядучы – народны артыст СССР Віктар Тарасаў, сірата Янка – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Дзянісаў, дзядок “Ох” – народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў. Год запісу – 1972.
14 студзеня -- музычны радыёспектакль “Прыгоды новага калабка” паводле п’есы драматурга Пятра Васючэнкі. Музыка кампазітара Уладзіміра Казбанава, рэжысёр Зінаіда Паўлоўская. У галоўнай ролі Калабка – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Вера Кавалерава. Год запісу – 1998.
15 і 16 студзеня -- радыёспектакль “Як пасварыліся Іван Іванавіч з Іванам Нікіфаравічам” паводле вядомай аповесці Мікалая Гогаля. У галоўных ролях -- народны артыст СССР Глеб Глебаў і заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Эдуард Шапко. Год запісу -- 1950.
17 студзеня -- інсцэніраванае апавяданне пісьменніцы Алены Васілевіч “Горкі ліпавы мёд”. Рэжысёр Валянціна Кернажыцкая. У галоўнай ролі Андрэя – артыст Аляксандр Уладамірскі. Год запісу – 1985.
Пачатак эфіру - у 22:05.