12 і 13 кастрычніка – радыёспектакль у дзвюх частках “Не забывай мяне” паводле аповесці пісьменніка Алеся Жука. Рэжысёр Соф’я Гурыч. У галоўных ролях – заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Тамара Нікалаева і Аляксандр Падабед. Год запісу – 1979.
14 кастрычніка – радыёспектакль “Кошка, якая гуляла сама па сабе” паводле казкі англійскага пісьменніка Рэдзьярда Кіплінга. Аўтар інсцэніроўкі для радыё і рэжысёр – Рыгор Баравік, музыка кампазітара Уладзіміра Кандрусевіча, у галоўнай ролі Кошкі – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Рыма Маленчанка. Год запісу – 1980.
15 і 16 кастрычніка – радыёспектакль у дзвюх частках “Прымакі” па аднайменнай п’есе народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Рэжысёр Павел Данілаў. У галоўных ролях Максіма Кутасы і Трахіма Сініцы – народныя артысты СССР Павел Малчанаў і Глеб Глебаў. Год запісу – 1959-ы.