Падзяліцца:
13 ліпеня 2015

13 і 14 ліпеня – другая і трэцяя, заключная, часткі  радыёверсіі спектакля Брэсцкага тэатра драмы і музыкі “Купала” паводле п’есы драматурга Аляксея Дударава. Музыка кампазітара Уладзіміра Бабкова, рэжысёр-пастаноўшчык -- Сяргей Еўдашэнка, рэжысёр радыёверсіі – Ігар Лапцінскі. Год запісу – 1996.

15 і 16 ліпеня -- радыёспектакль “Першы генерал” паводле аповесці народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна “Лёс майго земляка”. Аўтар інсцэніроўкі для радыё Анатоль Залеўскі. Рэжысёр-пастаноўшчык Соф’я Гурыч. Год запісу – 1971.

17 ліпеня -- радыёкампазіцыя “Сцяг брыгады” паводле вядомай паэмы народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова.  Рэжысёр Ігар Лапцінскі. У галоўных ролях: Алесь Рыбка – артыст Аляксандр Уладамірскі, Зарудны, камісар брыгады – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Падабед, Мікіта Ворчык – артыст Юрый Авяр’янаў. Год запісу – 1984.

18 і 19 ліпеня --  радыёспектакль “Пастка” паводле аднайменнай аповесці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Аўтар інсцэніроўкі для радыё  і рэдактар Галіна Шаблінская,   рэжысёр-пастаноўшчык Алег Вінярскі, гукарэжысёр Валерый Бяляеў. У галоўных ролях -- артысты Аляксандр Гарцуеў і артыст Андрэй  Кавальчук. Год запісу – 2009. 

Пачатак эфіру ў 22:10.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: