Падзяліцца:
14 снежня 2015

14 і 15 снежня радыёкампазіцыя спектакля Тэатра-студыі кінаакцёра “Сам-насам з усімі” па п’есе драматурга Аляксандра Гельмана. Рэжысёр Валерый Анісенка. У галоўных  ролях Андрэя і Наташы – артыст Аляксандр Аржылоўскі і заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Любоў Румянцава. Год запісу 1991-ы.

16 снежня -- радыёспектакль “Дарога ў Хатынь” паводле аповесці пісьменніка Барыса Сачанкі. Аўтар інсцэніроўкі для радыё Тамара Абакумоўская, рэжысёр Валерый Анісенка. У галоўнай ролі пісьменніка Антона Шатуневіча  – народны артыст СССР Віктар Тарасаў. Год запісу 1985-ы.

17 і 18 снежня -- радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Страсці па Аўдзею” паводле аднайменнай п’есы драматурга Уладзіміра Бутрамеева. Рэжысёр пастаноўкі Валерый Раеўскі. У галоўнай ролі Аўдзея – народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў. Запіс па трансляцыі 1995-га года.

19 снежня -- радыёспектакль “Атэль “Танатос палац” паводле аднайменнага апавядання французскага пісьменніка Андрэ Маруа. Аўтар інсцэніроўкі для радыё  Анатоль Залеўскі,  рэжысёр Марына Троіцкая. У галоўных ролях містэра Жан Манье і місіс Кірбі Шоу – артыст  Уладзімір  Бузук і народная артыстка Беларусі Зінаіда Браварская. Год запісу 1968.

20 снежня -- радыёпастаноўка “Сіняя-сіняя” паводле аднайменнага апавядання пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Рэжысёр Аляксандр Вавілаў. Ролі выконваюць: ад аўтара – народны артыст Беларусі Юрый Сідараў, Пятрок Ясюкевіч – артыст Леанід Крук, дзяўчынка Джаміля – артыстка Рэгіна Дамброўская. Год запісу – 1979.

Пачатак эфіру - у 22:05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: