15 і 16 чэрвеня – радыёспектакль “Паляванне на Апошняга Жураўля” паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Алеся Жука. Рэжысёр-пастаноўшчык – Валерый Анісенка. У галоўнай ролі – народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук. Год запісу – 1984.
17 і 18 чэрвеня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа “Каханне – не жарты” па аднайменнай п’есе іспанскага драматурга Педра Кальдэрона. Пераклад на беларускую мову Пятра Макаля. Рэжысёры-пастаноўшчыкі Віктар Скарабагатаў і Валянцін Каралько. Год запісу -- 1967-ы.
19 чэрвеня -- радыёпастаноўка “Цітаўкі” паводле аднайменнага апавядання пісьменніка Анатоля Кудраўца. Рэжысёр – Соф’я Гурыч. У ролях Косціка і дзеда Агея -- артыстка Зінаіда Паўлоўская і народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў. Год запісу 1981-ы.
20 і 21 чэрвеня -- Да 70-годдзя Вялікай Перамогі слухайце радыёспектакль “Трывожнае шчасце” паводле вядомай пенталогіі народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна. У ролях Пятра Шапятовіча і Сашы Траянавай – народны артыст СССР Віктар Тарасаў і народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч. Год запісу – 1961-ы.
Пачатак эфіру ў 22.10.