- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Афиша "Театра Белорусского радио" на 16-22 марта
- Афіша “Тэатра Беларускага радыё” на 16-22 сакавіка
16, 17 і 18 сакавіка -- радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Салавей” паводле аповесці пісьменніка Змітрака Бядулі. Рэжысёр народны артыст СССР Леанід Рахленка. У ролі Адама Сінчука (Салаўя) – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Барыс Уладамірскі. Год запісу – 1956-ы.
19 і 20 сакавіка -- радыёспектакль “Не забывай мяне” паводле аповесці пісьменніка Алеся Жука. Рэжысёр Соф’я Гурыч. У ролях Загацкага і Марыі – заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Тамара Нікалаева і Аляксандр Падабед. Год запісу – 1979-ы.
21 і 22 сакавіка – радыёспектакль у дзвюх частках “Млын на Сініх Вірах” па аднайменнай п’есе пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Рэжысёр Віктар Карпілаў. У ролі камісара партызанскага атрада Каляды -- заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Павел Пекур, у ролях Марысі, Андрэя і Віктара -- народныя артысты Беларусі Марыя Захарэвіч, Валянцін Белахвосцік, народны артыст СССР Віктар Тарасаў. Год запісу 1959-ы.
Пачатак эфіру ў 22.10.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: