Падзяліцца:
16 мая 2016

16 і 17 мая - радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа “Выгнанне блудніцы” па аднайменнай п’есе народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна. У галоўных ролях Васіля Гаворкі і Леаніда Яснікава – народны артыст СССР Фёдар Шмакаў і народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук, дзед Піліп -- народны артыст СССР Аляксандр Ільінскі. Год запісу – 1961.

18 і 19 мая - радыёпастаноўка “Хрысціна” паводле аповесці пісьменніка Валянціна Тараса “Першая маланка”.  Рэжысёр Бэла Шэрашэўская. У  галоўнай ролі Хрысціны – артыстка Галіна Кухальская. Год запісу – 1981.  

20 і 21 мая – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Раскіданае гняздо” па аднайменнай драме народнага паэта Беларусі  Янкі Купалы. Рэжысёр-пастаноўшчык – Барыс Луцэнка, у ролях Лявона Зябліка і Марылі – народны артыст Беларусі Павел Кармунін і народная артыстка СССР Стэфанія Станюта. Год запісу 1982.

22 мая – радыёпастаноўка “Прыліпала” паводле аднайменнага апавядання пісьменніка Віктара Карамазава. Аўтар інсцэніроўкі для радыё  Джэма Ялугіна, рэжысёр Зінаіда Паўлоўская. У галоўных ролях: ад  аўтара – народны артыст СССР Віктар Тарасаў,  падлетак Сярожка – артыстка  Алена Іваннікава. Год запісу – 1991.

Пачатак эфіру ў 22:05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: