Падзяліцца:
17 жніўня 2015

17 жніўня  – трэцяя, заключная, частка радыёкампазіцыі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “І змоўклі птушкі” паводле аднайменнай п’есы народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна. Рэжысёр-пастаноўшчык  Барыс Эрын, рэжысёр радыёкампазіцыі Соф’я Гурыч.  У галоўнай ролі ўрача Наталлі Фадзееўны – народная артыстка Беларусі Лілія Давідовіч.  Год запісу --  1979.

18 і 19 жніўня – музычны  радыёспектакль у дзвюх частках “Чарадзейства ў краіне Оз” паводле вядомых твораў амерыканскага дзіцячага пісьменніка Фрэнка Баума. Аўтар інсцэніроўкі для радыё – Галіна Булыка, рэжысёр Венедзікт Растрыжэнкаў, музыка кампазітара Алены Атрашкевіч.  Год запісу – 1998.

20 жніўня – інсцэніраванае апавяданне пісьменніка Кузьмы Чорнага “Як дзядзька Тамаш напалохаў ваўкоў”.  Выканаўца – народны артыст СССР Барыс Платонаў. Год запісу – 1956.

21, 22  і 23 жніўня – да 70-годдзя Вялікай Перамогі прагучыць радыёспектакль у трох частках “Злавеснае рэха” паводле аднайменнай п’есы драматурга Алеся Петрашкевіча. Рэжысёр-пастаноўшчык – Валерый Анісенка. Кампазітар Алег Залётнеў. У ролях: Максім – народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук, Паліна – народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч, Міхась – артыст Юрый Кухаронак, Васілінка – артыстка Валерыя Ліхадзей, Дзмітрый – народны артыст Беларусі Арнольд Памазан, Кузьма – народны артыст Беларусі Павел Дубашынскі, Кацярына – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусі Яўгенія Кавалёва, Надзея – артыстка Галіна Кухальская, Вальтэр – народны артыст Беларусі Валерый Філатаў, Берта – народная артыстка Беларусі Галіна Арлова, Клаус – артыст Юрый Авяр’янаў, Хайнц – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Генадзь Давыдзька, Ганс – артыст Аляксандр Лабуш, Фрыц – артыст Юрый Грыўцоў, салдат-перабежчык – народны артыст Беларусі Мікалай Кірычэнка.  Год запісу – 1984.

Пачатак эфіру ў 22:10.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: