Афіша “Тэатра Беларускага радыё” на 18.02. – 21.02.16 г.
Пачатак эфіру ў 22.05
18 лютага – радыёпастаноўка “Разлівы рэк” паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Канстанціна Паўстоўскага, якая прысвечана Міхаілу Лермантаву. Год запісу – 1959-ы.
19 лютага – вадэвіль “Дзіўная справа” паводле аднайменнага апавядання Міхася Чарота. Аўтар інсцэніроўкі для радыё і рэжысёр Соф’я Гурыч, песні кампазітара Юрыя Семянякі на словы Артура Вольскага. У ролі дзеда Язэпа – народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў, Апанас Гарбуз – народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук, Мікола Шклянка – народны артыст СССР Здзіслаў Стома. Год запісу – 1983-ці.
20 лютага -- радыёпастаноўка “Сок манга” паводле апавядання пісьменніка Алеся Жука. Рэжысёр Валянціна Кернажыцкая. У галоўнай ролі Люды -- артыстка Галіна Фёдарава, Алік – народны артыст Беларусі Сяргей Журавель, Косцік, -- артыст Аляксандр Суцкавер. Год запісу – 1981-ы.
21 лютага -- радыёспектакль “Доктара!” паводле аднайменнай п’есы-жарта яўрэйскага пісьменніка Шолама-Алейхема. Рэжысёр Наталля Сянько. У галоўных ролях: Шолам-Шадхен, пасрэднік па шлюбных справах -- артыст Юрый Авяр’янаў, Хаім Лейб Крэйдэльман – народны артыст Беларусі Павел Дубашынскі, Хана Лея, яго жонка – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Качаткова. Год запісу – 1995-ы.