Падзяліцца:
18 мая 2015

18 і 19 мая -- ІІ-я і ІІІ-я, заключная, часткі радыёкампазіцыі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Раскіданае гняздо” па аднайменнай драме народнага паэта Беларусі  Янкі Купалы. Рэжысёр-пастаноўшчык Барыс Луцэнка, рэжысёр  радыёкампазіцыі Соф’я Гурыч. Ролі выконваюць: Лявон Зяблік – народны артыст Беларусі Павел Кармунін, Марыля – народная артыстка СССР Стэфанія Станюта, дзеці Зябліка: Сымон – народны артыст Беларусі Валянцін Белахвосцік, Зоська – артыстка Святлана Некіпелава, Данілка – артыст Аляксандр Уладамірскі, паніч – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Фама Варанецкі, старац – народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў, Незнаёмы – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Падабед. Год запісу – 1982.

20  мая --  радыёпастаноўка “Казка пра мёртвую царэўну і пра сем асілкаў”  паводле паэмы Аляксандра Пушкіна. Вядучы – народны артыст СССР Глеб Глебаў.  Год запісу – 1953.

21  мая  -- радыёпастаноўка “Выгнанне Рагнеды”  паводле паэмы Артура Вольскага. Рэжысёр Валянціна Кернажыцкая. Год запісу --  1989.

22 і 23  мая -- І-я і ІІ-я частка радыёспектакля “У тумане” паводле аднайменнай аповесці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Аўтар інсцэніроўкі і рэжысёр – Валерый Анісенка. У галоўных ролях: Бураў – народны артыст СССР Віктар Тарасаў, Сушчэня – народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук, Войцік – народны артыст Беларусі Павел Дубашынскі. Год запісу – 1989.

24  мая -- інсцэніраванае апавяданне Анатоля Кудраўца “Жанчыны”. Аўтар інсцэніроўкі для радыё і рэжысёр Соф’я Гурыч. У галоўнай ролі Паўліны Іванаўны – народная артыстка Беларусі Вольга Клебановіч. Год запісу --  1978.

Пачатак эфіру ў 22.10.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: