18 студзеня – радыёспектакль “Спячая прыгажуня” паводле аднайменнай казкі французскага пісьменніка Шарля Перо. Аўтар інсцэніроўкі для радыё Святлана Вавілава, рэжысёр Валянціна Кернажыцкая. У галоўных ролях: заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Анатоль Жук, Наталля Качаткова, Вера Кавалерава, Леанід Улашчанка, артысты Галіна Кухальская, Людміла Барташэвіч. Год запісу - 1997.
19 студзеня - радыёпастаноўка “Оле-Лукойе” паводле казкі дацкага пісьменніка Ганса Хрысціяна Андэрсена. Аўтар інсцэніроўкі для радыё Сяргей Булыга, рэжысёр Валянціна Кернажыцкая. У галоўных ролях: Оле-Лукойе – артыст Аляксандр Уладамірскі, хлопчык Яльмар – артыстка Алена Хрысціч. Год запісу - 1990.
20 і 21 студзеня - радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “На ўсякага мудраца хапае прастаты” паводле вядомай п’есы Аляксандра Астроўскага. Рэжысёр-пастаноўшчык – Барыс Эрын. У ролі Глумава – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Барыс Уладамірскі, маці Глумава -- народная артыстка Беларусі Раіса Кашэльнікава. Год запісу - 1962.
22, 23 і 24 студзеня -- радыёспектакль “Магнаты і сірата. Соф’я, князёўна слуцкая” па аднайменнай гістарычнай драме класіка беларускай літаратуры Уладзіслава Сыракомлі. Пераклад з польскай мовы Ірыны Багдановіч. Рэжысёр-пастаноўшчык -- Алег Вінярскі, у галоўнай ролі Соф’і, князёўны слуцкай – артыстка Кацярына Яворская. Год запісу – 2010.