- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Афиша "Театра Белорусского радио" на 2-7 марта
- Афіша “Тэатра Беларускага радыё” на 2-7 сакавіка
2 і 3 сакавіка -- радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Канстанцін Заслонаў” па аднайменнай п’есе драматурга Аркадзя Маўзона. Рэжысёр – народны артыст Беларусі Канстанцін Саннікаў. У галоўнай ролі – народны артыст СССР Барыс Платонаў. Год запісу – 1950-ы.
4, 5 і 6 сакавіка -- радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Жаніцьба Бялугіна” паводле п’есы Аляксандра Астроўскага “Жаніцьба Бальзамінава”. Рэжысёр Яраслаў Громаў. У ролі Бялугіна – народны артыст СССР Уладзімір Дзядзюшка. Год запісу – 1964-ы.
7 сакавіка – радыёспектакль “Падснежнік” паводле казкі Ханса Крысціяна Андэрсена. Рэжысёр Валянціна Кернажыцкая. У галоўных ролях – артысты Валерый Шушкевіч, Аляксандр Ждановіч, Таццяна Баўкалава, Вячаслаў Галуза. Год запісу – 1998-ы.
Пачатак эфіру ў 22.10.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: