2 і 3 лістапада - радыёспектакль у дзвюх частках “Рыбакова хата” паводле аднайменнай паэмы народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Рэжысёр-пастаноўшчык Соф’я Гурыч. У галоўных ролях – народныя артысты Беларусі Валянцін Белахвосцік і Марыя Захарэвіч. Год запісу - 1982.
4 і 5 лістапада – радыёспектакль у дзвюх частках “Цягнік адыходзіць праз гадзіну” паводле п’есы нямецкага пісьменніка Генрыха Бёля “Гадзіна чакання”. У ролі Пауля Хрантокса-Даната – народны артыст СССР Віктар Тарасаў. Год запісу – 1968.
6, 7 і 8 лістапада - радыёспектакль у трох частках “Адгукніся, браце!” паводле п’есы пісьменніка Георгія Марчука. Рэжысёр-пастаноўшчык Алег Вінярскі. У ролі Кастуся Міцкевіча, маладога Якуба Коласа – артыст Андрэй Кавальчук. Год запісу – 2012.