21 і 22 снежня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Платон Крэчат” паводле п’есы Аляксандра Карнейчука. Рэжысёр – народны артыст СССР Леанід Рахленка. У галоўнай ролі Платона – народны артыст Беларусі Іван Шаціла. Год запісу – 1953.
23 і 24 снежня - радыёспектакль “Пунсовыя ветразі” паводле аднайменнай кнігі Аляксандра Грына. Рэжысёр Валянціна Кернажыцкая. У галоўных ролях Асоль і Грэя – артыстка Таццяна Баўкалава і заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шароў. Год запісу – 1985.
25 снежня - радыёверсія моспектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Шляхціц Завальня” паводле вядомай кнігі Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня або Беларусь у фантастычных апавяданнях”. Выканаўца -- народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў. Аўтар інсцэніроўкі і рэжысёр Уладзімір Савіцкі, рэжысёр радыёверсіі Ліка Пташук, гукарэжысёр Дзмітрый Паўлаў. Год запісу – 2014.
25 снежня – музычная радыёпастаноўка “Сіняя світа налева пашыта” паводле беларускай народнай казкі. Музыка Зміцера Яўтуховіча, песні на словы Валянціны Аколавай і Віктара Шніпа. У галоўнай ролі хлопца Андрэя-Сіняй світы – народны артыст Беларусі Сяргей Журавель. Год запісу – 1992.