Падзяліцца:
22 сакавіка 2016

21 і 22 сакавікарадыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра  імя Максіма Горкага  “Пяць вечароў” па аднайменнай п’есе драматурга Аляксандра Валодзіна. Рэжысёр-пастаноўшчык Мадэст Абрамаў. У галоўных ролях Тамары і Ільіна  -- народная артыстка Беларусі Вольга Клебановіч і заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Шэлестаў. Запіс па трансляцыі з фестываля “Маладзечанская сакавіца”  1998 года.

23 сакавіка  – радыёпастаноўка “Сем сяброў Юсіке” паводле казкі эстонскай пісьменніцы Сільві Вяльял. Аўтар інсцэніроўкі для радыё Святлана Вавілава, рэжысёр Зінаіда Паўлоўская. У галоўнай ролі Юсіке -- заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Вера Кавалерава, казачніца -- заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Зоя Белахвосцік. Год запісу – 1985.

24 сакавіка радыёспектакль “Скупы” паводле п’есы французскага драматурга Жана Батыста Мальера.  Рэжысёр Леанід Рахленка. У галоўнай ролі Гарпагона – народны артыст СССР Глеб Глебаў. Год запісу 1953.

25 сакавіка --  інсцэніраванае апавяданне пісьменніка Анатоля Кудраўца “Жанчыны”. Аўтар інсцэніроўкі для радыё і рэжысёр Соф’я Гурыч. У галоўнай ролі Паўліны Іванаўны – народная артыстка Беларусі Вольга Клебановіч. Год запісу - 1978.

26 і 27 сакавіка -- радыёспектакль  “Крыж” па аднайменнай п’есе драматурга Аляксея Дударава. Музыка кампазітара Уладзіміра Кандрусевіча, рэжысёр Ліка Пташук, гукарэжысёр Ларыса Гаршунова,  рэдактар Галіна Шаблінская. Ролі выконваюць: ад аўтара -- народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук,  Прадслава – – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Аксана Лясная, Богша – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Андрэй Душачкін, Цівун – народны артыст Беларусі Мікалай Кірычэнка. Год запісу - 2009.

Пачатак эфіру - у 22:05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: