22 лютага – інсцэніраваныя старонкі аповесці рускага пісьменніка Фёдара Абрамава “Гарачым летам”. Аўтар інсцэніроўкі для радыё і рэжысёр Соф’я Гурыч. У галоўных ролях -- народны артыст СССР Віктар Тарасаў, народны артыст Беларусі Юрый Ступакоў, артыстка Антаніна Аксёнава. Год запісу – 1983.
23 і 24 лютага – радыёспектакль “Мёртвым не баліць” паводле аднайменнай аповесці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Рэжысёр Валерый Анісенка. У галоўнай ролі Васілевіча – народны артыст Беларусі Павел Дубашынскі. Год запісу – 1990-ы.
25 і 26 лютага – радыёпастаноўка “Незамужняя ўдава” паводле аповесці пісьменніка Рамана Сабаленкі. Рэжысёр Марына Троіцкая. У галоўнай ролі Галіны Заранкі -- народная артыстка Беларусі Лілія Давідовіч. Год запісу – 1964-ы.
27 і 28 лютага -- радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Мудрамер” паводле п’есы драматурга Мікалая Матукоўскага. Рэжысёр тэатральнай пастаноўкі – народны артыст Беларусі Валерый Раеўскі. Рэжысёр радыёкампазіцыі спектакля Валерый Анісенка. У ролі -- Мурашкі, вынаходніка мудрамера – народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў. Год запісу – 1988.