- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Афиша "Театра Белорусского радио" на 24-30 августа
- Афіша “Тэатра Беларускага радыё” на 24–30 жніўня
24, 25, 26 і 27 жніўня – радыёспектакль у 4-х частках “След ваўкалака” паводле аднайменнага гістарычнага рамана пісьменніка Леаніда Дайнекі. Аўтар інсцэніроўкі для радыё Віталь Чанін, рэжысёр Сяргей Гавенка. У ролі Усяслава Чарадзея - заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Падабед. Год запісу – 1994.
28, 29 і 30 жніўня – першыя тры часткі радыёспектакля “Чорны замак Альшанскі” паводле аднайменнага рамана пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Аўтар інсцэніроўкі для радыё і рэжысёр Валерый Анісенка. У галоўнай ролі Антона Косміча - народны артыст СССР Віктар Тарасаў. Год запісу – 1983.
Пачатак эфіру ў 22:10.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: