Падзяліцца:
25 мая 2015

25, 26 і 27 мая – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Праўда добра, а шчасце лепш” па аднайменнай п’есе драматурга Аляксандра Астроўскага. У галоўных ролях: ад аўтара -- народны артыст Беларусі Іван Шаціла, Барабошава Маўра Тарасаўна, купецкая ўдава – народная артыстка Беларусі Вольга Галіна, Паліксена, яе ўнучка -- заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Аляксеева, Гразноў Сіла Ерафеіч, адстаўны унцер-афіцэр – народны артыст СССР Уладзімір Уладамірскі, Філіцата, нянька Паліксены -- народная артыстка СССР Лідзія Ржэцкая, Зыбкіна  Пелагея Рыгораўна – артыстка Таццяна Шышалевіч, Зыбкін Платон, яе сын – артыст Юрый Галкін. Год запісу – 1956.

28  мая --  радыёпастаноўка “Клякса-Вакса і Янка з Дзіўнагорска” паводле аднайменнай аповесці-казкі пісьменніка Уладзіміра Ліпскага. Аўтар інсцэніроўкі для радыё Алена Ткачова, рэжысёр Валянціна Кернажыцкая. У галоўных ролях – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Качаткова і Ала Завадская.  Год запісу – 1982.

29 і 30  мая  -- да 70-годдзя Вялікай Перамогі слухайце радыёкампазіцыю ў дзвюх частках спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Цытадэль славы” па п’есе Кастуся Губарэвіча “Брэсцкая крэпасць”. Рэжысёр-пастаноўшчык  народны артыст Беларусі Канстанцін Саннікаў. У ролях:  ад аўтара – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Ілля Курган,  Калеснікаў – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Барыс Кудраўцаў,  жонка Калеснікава – народная артыстка Беларусі Вера Пола, Ермашоў – народны артыст СССР Уладзімір Уладамірскі, Іванова  -- народная артыстка Беларусі Зінаіда Браварская, Аляксей Наганаў –  заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Кудрэвіч,  капітан Рагулін – заслужаны артыст Беларусі Павел Іваноў,  баец Кукушкін – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксей Бараноўскі,  Даша – заслужаная артыстка Беларусі Яўгенія Кавалёва, Райхенаў –  народны артыст Беларусі Сцяпан Бірыла, Траўбэ – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валянцін  Краўцоў.  Год запісу – 1951.

31  мая -- радыёпастаноўка “З успамінаў майго аднагодка” паводле апавядання народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля “У сям’і”. Аўтар інсцэніроўкі для радыё – Валянціна Шапавалава, рэжысёр Ігар Лапцінскі. У галоўных ролях:  Алесь -- народны артыст Беларусі Віктар Манаеў, бабуля Ганна Радзівонаўна -- народная артыстка СССР Стэфанія Станюта, дзядзька Міхась -- артыст Аляксандр Уладамірскі. Год запісу --  1982.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: