Падзяліцца:
25 Красавіка 2016

25 і 26  красавіка  –  радыёспектакль “Ігнатаў рубеж” паводле п’есы пісьменніка Васіля Ткачова. Рэжысёр Алег Вінярскі. У галоўнай ролі Ігната Шаройкі – народны артыст  СССР Генадзь Аўсяннікаў. Год запісу – 2006.

27 і 28 красавіка  – радыёспектакль “Крыніцы” паводле  аднайменнага рамана народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна. Рэжысёр – Валянцін Краўцоў. У галоўнай ролі дырэктара школы Лемяшэвіча -- народны артыст Беларусі Іван Шаціла. Год запісу – 1957.

29-30 красавіка і 1 мая -- радыёспектакль “Родныя дзеці” паводле  аднайменнага рамана ў вершах народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча. Рэжысёр – Валерый Анісенка. У галоўнай ролі кампазітара Сцяпана Вячоркі – народны артыст СССР Віктар Тарасаў. Год запісу – 1989.

Пачатак эфіру ў 22:05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: