Падзяліцца:
27 кастрычніка 2015

26 кастрычніка  -- другая частка радыёкампазіцыі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Напісанае застаецца” па аднайменнай п’есе драматурга Алеся Петрашкевіча. Рэжысёр-пастаноўшчык -- Аляксандр Шалыгін, рэжысёр радыёкампазіцыі Соф’я Гурыч. У галоўнай ролі Францыска Скарыны – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рагаўцоў.  Год запісу – 1980.

27 і 28 кастрычніка – радыёспектакль у дзвюх частках “Здольны вучань” паводле аднайменнага апавядання амерыканскага пісьменніка Стывена Кінга.  Аўтар інсцэніроўкі для радыё і рэжысёр Аляксандр Вавілаў. У галоўных ролях: вядучы – народны артыст Рэспублікі Беларусь Сяргей Журавель,  Тод Боудэн – народны артыст Беларусі Віктар Манаеў, Курт Дзюсандэр – артыст Аляксандр Уладамірскі. Год запісу 1994.

29 кастрычніка -- радыёспектакль “Збянтэжаны Саўка”  па аднайменным вадэвілі Леапольда Родзевіча. У галоўных ролях Саўкі і Магрэты – народныя артысты СССР Уладзімір Дзядзюшка і Стэфанія Станюта.    Год запісу – 1958.

30 і 31 кастрычніка -- радыёкампазіцыя ў дзвюх частках спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Мудрамер” паводле п’есы драматурга Мікалая Матукоўскага. Рэжысёр-пастаноўшчык – народны артыст Беларусі Валерый Раеўскі, рэжысёр радыёкампазіцыі спектакля Валерый Анісенка. У ролі вынаходніка мудрамера Мікалая Мурашкі – народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў, за якую, дарэчы, яму была прысуджана Дзяржаўная прэмія Беларусі. Год запісу – 1988.

1 лістапада -- радыёпастаноўка “Краіна Цыганія” паводле аднайменнага апавядання пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Рэжысёр Соф’я Гурыч. У галоўных ролях Рамана і цыганкі Яні – народны артыст СССР Віктар Тарасаў і  народная артыстка Беларусі Лілія Давідовіч.  Год запісу – 1979.

Пачатак эфіру ў 22:05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: