27 ліпеня – інсцэніраванае апавяданне пісьменніка Кузьмы Чорнага “Ліст Якуба Малькевіча”. Аўтар інсцэніроўкі для радыё – Валерый Мыслівец. Рэжысёр Соф’я Гурыч. У галоўнай ролі – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Ігар Лапцінскі. Год запісу – 1968.
28, 29 і 30 ліпеня – радыёкампазіцыя ў трох частках спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Таблетку пад язык” па аднайменнай п’есе народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка. Рэжысёр-пастаноўшчык Барыс Луцэнка, рэжысёр радыёкампазіцыі Соф’я Гурыч. У ролях: Каравай, старшыня калгаса – народны артыст Беларусі Валянцін Белахвосцік, дзед Цыбулька – народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў. Год запісу – 1978.
31 ліпеня, 1 і 2 жніўня – радыёспектакль у трох частках “Пэпі Доўгаяпанчоха” паводле аднайменнай кнігі шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн. Аўтар інсцэніроўкі для радыё і рэжысёр Аляксандр Вавілаў, музыка кампазітара Дзмітрыя Далгалёва. У галоўнай ролі – артыстка Галіна Кухальская. Песні Пэпі выконвае заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Іна Афанасьева. Год запісу – 1990.
Пачатак эфіру ў 22:10.