28 і 29 снежня – Да 105-годдзя з дня нараджэння народнага артыста Беларусі Івана Шацілы. Радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра Янкі Купалы “Шчасце паэта” па аднайменнай п’есе пісьменніка Васіля Віткі. Рэжысёры-пастаноўшчыкі Пётр Сушко і Ілля Судакоў. У галоўнай ролі Янкі Купалы – народны артыст Беларусі Іван Шаціла. Год запісу – 1953.
30 снежня - музычны радыёспектакль “Жахлівы гам” паводле п’есы-казкі пісьменніка Пятра Васючэнкі. Музыка кампазітара Уладзіміра Казбанава, рэжысёр пастаноўкі Зінаіда Паўлоўская. У ролях заняты народныя артысты Беларусі Віктар Манаеў, Сяргей Журавель, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Зоя Асмалоўская, артысты Вольга Няфёдава, Кацярына Доўнар, Юрый Авяр’янаў, Аляксандр Уладамірскі, Валерый Шушкевіч. Год запісу – 1995.
1 студзеня - радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа “Аднойчы ў навагоднюю ноч…” паводле камедыі Эміля Брагінскага і Эльдара Разанава “З лёгкай парай”. Аўтар перакладу на беларускую мову Уладзімір Ганчароў. Рэжысёр-пастаноўшчык Леанід Кавалёў, рэжысёр радыёкампазіцыі Марына Троіцкая. У галоўных ролях Жэні Лукашына і Надзі -- народныя артысты Беларусі Георгій Дубаў і Галіна Маркіна. Год запісу – 1970.