28 і 29 сакавіка – радыёспектакль “Хатынская аповесць” паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Алеся Адамовіча. Аўтар інсцэніроўкі для радыё і рэжысёр – народная артыстка Беларусі Зінаіда Браварская. У галоўнай ролі Флёры Гайшуна – народны артыст СССР Віктар Тарасаў, Глаша – народная артыстка Беларусі Лілія Давідовіч, Флёра Гайшун у юнацтве – артыст Аляксандр Мароз. Год запісу – 1974.
30, 31 сакавіка і 1 красавіка – радыёспектакль “Градабой” паводле аднайменнага рамана пісьменніка Паўла Місько. Рэжысёр Соф’я Гурыч. У галоўных ролях Рыгора і Волькі -- народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук і заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Бальчэўская. Год запісу – 1981.
2 і 3 красавіка - радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Смех лангусты” па п’есе англійскага драматурга Джона Марэла. Пераклад на беларускую мову пісьменніка Уладзіміра Скарынкіна. Рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Генадзь Давыдзька, музыка кампазітара Уладзіміра Кур’яна. У ролях Сары Бернар і яе сакратара Піту - народныя артысты Беларусі Зінаіда Браварская і Віктар Лебедзеў. Год запісу – 1996.
Пачатак эфіру - у 22:05.