Падзяліцца:
28 верасня 2015

28 і 29 верасня – музычны радыёспектакль “Сымон-музыка” паводле аднайменнай паэмы народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Рэжысёр Уладзімір Залатухін. Вядучы – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Генадзь Давыдзька. У ролях Сымона і Ганны – артысты Аляксандр Ждановіч і Таццяна Баўкалава. Год запісу – 1997.

30 верасня  і  1 кастрычніка радыёкампазіцыя ў дзвюх частках спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Смех лангусты” па  п’есе англійскага драматурга Джона Марэла. Пераклад на беларускую мову пісьменніка  Уладзіміра Скарынкіна. Рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Генадзь Давыдзька,  музыка кампазітара Уладзіміра Кур’яна. У галоўных ролях: Сара Бернар -- народная артыстка Беларусі Зінаіда Браварская,  Піту, сакратар Сары -- народны артыст Беларусі Віктар Лебедзеў. Год запісу – 1996.  

2 і 3 кастрычніка – радыёкампазіцыя ў дзвюх частках спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа “Нашчадкі Рабурдэна” па аднайменнай камедыі французскага пісьменніка Эміля Заля. Пераклад на беларускую мову Іосіфа Дорскага і Канстанціна Губарэвіча. Рэжысёры Георгій Шчарбакоў  і Аляксандр  Бяндэрскі. У галоўнай ролі Рабурдэна -- народны артыст СССР Аляксандр Ільінскі. Год запісу – 1960.

4 кастрычніка -- радыёспектакль “Мой Робін Гуд” па аднайменнай п’есе Сяргея Булыгі. Рэжысёр Валянціна Кернажыцкая. У галоўнай  ролі Робін Гуда –  артыст Аляксандр Уладамірскі. Год запісу – 1997.

Пачатак эфіру ў 22:05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: