Падзяліцца:
3 жніўня 2015

3, 4, 5 і 6 жніўня  – радыёспектакль у 4-х частках “Спартак” паводле гістарычнага рамана італьянскага  пісьменніка Рафаэла Джаваньёлі. Аўтар інсцэніроўкі для радыё Навум Цыпіс, рэжысёр-пастаноўшчык Ігар Лапцінскі. У ролі Спартака – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Падабед. Год запісу - 1987.

7 жніўня – радыёпастаноўка “Вялікае сэрца” паводле аднайменнага апавядання пісьменніка Кузьмы Чорнага. Рэжысёр Марына Троіцкая. У галоўнай ролі Пархвена  Катлубовіча  -- народны артыст СССР Уладзімір Уладамірскі. Год запісу – 1960. 

8 і 9 жніўня – радыёспектакль у дзвюх частках “Мёртвым не баліць” паводле аднайменнай аповесці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Рэжысёр-пастаноўшчык Валерый Анісенка. У галоўнай ролі  Васілевіча – народны артыст Беларусі Павел Дубашынскі, Сахно -- народны артыст Беларусі Арнольд Памазан. Год запісу – 1990.

Пачатак эфіру ў 22:10.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: