Падзяліцца:
30 Лістапада 2015

30 лістапада і 1 снежня – ІІ-я і ІІІ-я часткі радыёспектакля “Нельга забыць” паводле рамана пісьменніка Уладзіміра Караткевіча “Леаніды не вернуцца да зямлі”.  Аўтар інсцэніроўкі для радыё – Тамара Абакумоўская, рэжысёр пастаноўкі Валерый Анісенка, кампазітар Алег Залётнеў. У галоўных ролях Андрэя Грынкевіча і Ірыны Горавай  – народны артыст СССР Віктар Тарасаў і артыстка Галіна Кухальская.    Год запісу -- 1985.   

2, 3 і 4 снежня – радыёспектакль “Людзі на балоце” паводле аднайменнага рамана народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа. Рэжысёр --  Марына Троіцкая. У галоўных ролях Васіля Дзятла і Ганны Чарнушкі – народны артыст СССР Віктар Тарасаў і народная артыстка  Беларусі Лілія Давідовіч. Год запісу – 1962.     

5 і 6 снежня -- радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага “Двое на арэлях” паводле п’есы амерыканскага драматурга Уільяма Гібсана. Аўтар інсцэніроўкі для радыё і рэжысёр-пастаноўшчык – Валерый Анісенка. У галоўных ролях Гітэль і Джэры -- народная артыстка Беларусі Бэла Масумян і народны артыст СССР Расціслаў Янкоўскі. Год запісу – 1988.


Пачатак эфіру - у 22:05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: