4 і 5 красавіка – радыёспектакль “Вуліца Пятра Блахіна”, прысвечаны будаўнікам наваполацкага “Нафтабуда”. Аўтар інсцэніроўкі для радыё і рэжысёр Соф’я Гурыч. Галоўныя ролі выконваюць: Пётр Блахін – артыст Юрый Кухаронак, Анатоль – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Барыс Барысёнак, Паўло – народны артыст Беларусі Арнольд Памазан, Юрась - народны артыст Беларусі Сяргей Журавель, Ахмет – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Кашпераў, Вадзім -- заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рагаўцоў, Каця – артыстка Галіна Кафанава, Сіма – артыстка Святлана Некіпелава. Год запісу – 1982.
6, 7 і 8 красавіка – музычны радыёспектакль “Аднойчы ў княстве сноў” па п’есе драматурга Сяргея Кавалёва. Кампазітар Эдуард Зарыцкі, аўтар вершаў для песень – Галіна Булыка, рэжысёр – Зінаіда Паўлоўская. У галоўных ролях: Брат – народны артыст Беларусі Віктар Манаеў, Драўляны рыцар – артыст Юрый Вута, Дамавічок -- народны артыст Беларусі Сяргей Журавель. Год запісу – 1992.
9 красавіка - радыёпастаноўка “Хто прыйшоў уначы” паводле аднайменнай п’есы народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа. Рэжысёр Марына Троіцкая. У ролі Стрыбульскага, начальнік паліцыі воласці – народны артыст СССР Здзіслаў Стома. Год запісу – 1967.
10 красавіка - радыёспектакль “Альпійская балада” паводле аднайменнай аповесці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Аўтар інсцэніроўкі для радыё – Мікалай Матукоўскі, рэжысёр Марына Троіцкая. У галоўных ролях: народныя артысты СССР Аляксандра Клімава і Віктар Тарасаў. Год запісу – 1964.
Пачатак эфіру ў 22:05.