З 7 студзеня ў “Тэатры Беларускага радыё” пачынаецца “Калядны тыдзень”.
4, 5 і 6 студзеня – радыёпастаноўка “Прыгоды Чыпаліна” паводле аднайменнай аповесці-казкі італьянскага пісьменніка Джані Радары. Рэжысёр – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валянцін Краўцоў, музыка Самуіла Ратнера. У галоўнай ролі хлопчыка Чыпаліна – артыстка Маргарыта Громава, тэкст ад аўтара – народная артыстка Беларусі Зінаіда Браварская. Год запісу – 1955.
7 студзеня (час эфіру: 22.05 – 23.40) - радыёспектакль “Калядная рапсодыя” паводле аднайменнага апавядання пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Рэжысёр Валянціна Кернажыцкая. У галоўнай ролі Міколы Ласевіча – артыст Валерый Шушкевіч. Год запісу 1995-ы. А пасля слухайце інсцэніраваную казку драматурга Аляксея Дударава “Блакітны праменьчык”. Рэжысёр Вікторыя Красоўская. У галоўнай ролі – артыстка Рэгіна Дамброўская. Год запісу – 1982.
8 студзеня (час эфіру: 22.05 – 23.40) - радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа “Несцерка” паводле п’есы драматурга Віталя Вольскага. Рэжысёр-пастаноўшчык Навум Лойтар. У галоўнай ролі Несцеркі – народны артыст СССР Аляксандр Ільінскі. Год запісу – 1955.
9 студзеня - радыёспектакль “Аповесць пра міжпланетнага пажарніка” паводле аднайменнай казкі-фантазіі пісьменніцы Раісы Баравіковай. Рэжысёр Валянціна Кернажыцкая, у галоўнай ролі Мамурыка – артыстка Рэгіна Дамброўская. Год запісу – 1988.