Падзяліцца:
5 кастрычніка 2015

5 і 6 кастрычніка – радыёспектакль у дзвюх частках “Паром на бурнай рацэ”  паводле пралога рамана Уладзіміра Караткевіча “Леаніды не вернуцца да Зямлі”. Аўтар інсцэніроўкі для радыё – Уладзімір Мехаў,  рэжысёр – Аляксандр Вавілаў, музыка кампазітара Алега Залётнева. У галоўных ролях капітанаў Пора-Леановіча і Юрыя Горава  -- народны артыст СССР Віктар Тарасаў і заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рагаўцоў. Год запісу – 1981.

7 кастрычніка – радыёспектакль “Адна” паводле аднайменнага апавядання народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа. Аўтар інсцэніроўкі для радыё і рэжысёр-пастаноўшчык  Соф’я Гурыч. У галоўнай ролі Ані – народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч. Год запісу – 1981.

8 і 9 кастрычніка – радыёкампазіцыя ў дзвюх частках спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Позняе каханне”  па п’есе  драматурга Аляксандра Астроўскага. Пераклад на беларускую мову пісьменніка Кузьмы Чорнага. Рэжысёр Леў Літвінаў. Ролі выконваюць народныя артысты СССР Лідзія Ржэцкая,  Барыс Платонаў, Глеб Глебаў, народныя артысткі Беларусі Ірына Ждановіч і Раіса Кашэльнікава, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Павел Пекур. Год запісу – 1953.

10 кастрычніка -- радыёпастаноўка “Прыліпала” паводле аднайменнага апавядання пісьменніка Віктара Карамазава. Рэжысёр Зінаіда Паўлоўская. У галоўных ролях  аўтара  і падлетка Сярожкі -- народны артыст СССР Віктар Тарасаў і артыстка Алена Іваннікава. Год запісу – 1991.

11 кастрычніка (пачатак эфіру ў 22:10) -- радыёпастаноўка  “Жаніх і нявеста” паводле апавядання пісьменніка Васіля Хомчанкі. Рэжысёр Ігар Лапцінскі. У галоўных ролях Цішкі і настаўніцы Асі Пятроўны – народны артыст Беларусі Віктар Манаеў і артыстка Галіна Кухальская. Год запісу – 1990.

Пачатак эфіру ў 22:05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: