6, 7 і 8 ліпеня – да дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы слухайце радыёверсію ў трох частках спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Тутэйшыя” па вядомай п’есе Янкі Купалы. Рэжысёр-пастаноўшчык Мікалай Пінігін, музыка кампазітара Уладзіміра Кур’яна, рэжысёр радыёверсіі -- Ліка Пташук, гукарэжысёр – Ларыса Гаршунова, рэдактар – Галіна Шаблінская. Ролі выконваюць: Мікіта Зносак, калежскі рэгістратар -- народны артыст Беларусі Віктар Манаеў, Гануля Зношчыха, яго маці – народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч, Янка Здольнік, настаўнік -- артыст Аляксандр Малчанаў, Лявон Гарошка, паважаны селянін – народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў, Аленка, яго дачка – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Зоя Белахвосцік, Наста Пабягунская, дзяўчына невядомых заняткаў – заслужаная артыстка Беларусі Алена Сідарава, Гэнрых Мотавіч Спічыні, Мікітавы настаўнік – народны артыст Беларусі Мікалай Кірычэнка, Усходні вучоны – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Падабед, Заходні вучоны – артыст Аляксандр Гарцуеў, Дама – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Качаткова, Поп – народны артыст Беларусі Арнольд Памазан, Спраўнік – артыст Ігар Дзянісаў, Пан, абарванец – артыст Вячаслаў Паўлюць, Немец, польскі афіцэр, начальнік патруля – артыст Алег Гарбуз. Год запісу – 2011.
10 і 11 ліпеня -- да 70-годдзя Вялікай Перамогі прагучыць радыёспектакль у дзвюх частках “Крутыя вёрсты” паводле дакументальнай аповесці пісьменніка Уладзіміра Ліпскага. Рэжысёр Соф’я Гурыч. У галоўнай ролі санінструктара Зіны Тусналобавай -- артыстка Ніна Піскарова, ад аўтара – народны артыст СССР Віктар Тарасаў. Год запісу – 1978.
12 ліпеня -- першая частка радыёверсіі спектакля Брэсцкага тэатра драмы і музыкі “Купала” паводле п’есы драматурга Аляксея Дударава. Музыка кампазітара Уладзіміра Бабкова, рэжысёр-пастаноўшчык -- Сяргей Еўдашэнка, рэжысёр радыёверсіі – Ігар Лапцінскі. Год запісу – 1996.
Пачатак эфіру ў 22.10.