7, 8 і 9 снежня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Вечар” па п’есе драматурга Аляксея Дударава. Рэжысёр-пастаноўшчык – Барыс Эрын, рэжысёр радыёкампазіцыі Соф’я Гурыч. Ролі выконваюць: Васіль Мульцік -- народны артыст СССР Віктар Тарасаў, Ганна -- народная артыстка СССР Галіна Макарава, Мікіта Гастрыт -- народны артыст Рэспублікі Беларусь Павел Дубашынскі. Год запісу – 1984.
10 снежня -- радыёпастаноўка “Аддай тое, што дома не пакінуў” паводле беларускай народнай казкі ў апрацоўцы Алеся Якімовіча. Рэжысёр Ігар Лапцінскі. У галоўных ролях: казачнік – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Барыс Уладамірскі, хлопец Янка – народны артыст Беларусі Сяргей Журавель, вядзьмар – артыст Аляксандр Уладамірскі. Год запісу – 1989.
11, 12 і 13 снежня -- радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Ліса і вінаград” паводле п’есы бразільскага драматурга Гільермі Фігейрэду. Рэжысёр пастаноўкі Барыс Эрын. У галоўнай ролі Эзопа -- народны артыст СССР Барыс Платонаў, Клея – народная артыстка Беларусі Зінаіда Браварская. Год запісу – 1962.
Пачатак эфіру - у 22:05.