- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Афиша "Театра Белорусского радио" на 8 - 14 июня
- Афіша “Тэатра Беларускага радыё” на 8 – 14 чэрвеня
8 і 9 чэрвеня – да 70-годдзя Вялікай Перамогі прагучыць радыёспектакль “Сігнальшчыкі і Гарністы” паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Анатоля Алексіна. Рэжысёр Ігар Лапцінскі. У галоўнай ролі – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шароў. Год запісу – 1986.
10 і 11 чэрвеня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Шчасце паэта” па аднайменнай п’есе пісьменніка Васіля Віткі. Рэжысёры-пастаноўшчыкі Пётр Сушко і Ілля Судакоў. У галоўнай ролі – народны артыст Беларусі Іван Шаціла. Год запісу – 1953.
12, 13 і 14 чэрвеня - радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Брама неўміручасці” паводле аднайменнай п’есы народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы. Рэжысёр пастаноўкі – народны артыст Беларусі Валерый Раеўскі. У галоўнай ролі – народны артыст Беларусі Павел Дубашынскі. Год запісу - 1982.
Пачатак - у 22:10.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: