Падзяліцца:
31 сакавіка 2015
8, 9 і 10 снежня  – радыёкампазіцыя ў трох частках спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага “Макбет” па аднайменнай трагедыі Уільяма Шэкспіра. Рэжысёр-пастаноўшчык  – народны артыст Беларусі Барыс Луцэнка. Рэжысёр радыёкампазіцыі – Соф’я Гурыч. У ролях Макбета і ледзі Макбет – ародныя артысты СССР Расціслаў Янкоўскі і Аляксандра Клімава. Год запісу – 1975-ы.

11 снежня – радыёпастаноўка “Мар’я” паводле апавядання рускага пісьменніка Юрыя Убогага. Рэжысёр Соф’я Гурыч. У ролях Мар’і і Ягора – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Бальчэўская і народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук. Год запісу – 1974-ы

12 і 13 снежня  – радыёпастаноўка ў дзвюх частках “Сіндбад вяртаецца” паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Эрнеста Ялугіна. Рэжысёр Ігар Лапцінскі. У ролях алжырскіх падлеткаў Акліля і Хуары – народны артыст Беларусі Віктар Манаеў і артыст Аляксандр Уладамірскі. Год запісу – 1989-ы.

14 снежня – радыёспектакль “Вячэра” па аднайменнай  п’есе драматурга Яўгена Шабана. Рэжысёр Валерый Анісенка, у ролі Васіліны – народная артыстка СССР Галіна Макарава. Год запісу – 1983-ці.

Пачатак эфіру ў 22.10.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: