14 кастрычніка – радыёпастаноўка «Аддай тое, што дома не пакінуў» паводле беларускай народнай казкі ў апрацоўцы пісьменніка Алеся Якімовіча;
15-17 кастрычніка – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Салавей» паводле аповесці класіка беларускай літаратуры Змітрака Бядулі;
18 кастрычніка – Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў: радыёспектакль «Галуба» паводле аднайменнага апавядання пісьменніка Віктара Карамазава;
19-20 кастрычніка – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнга тэатра імя Янкі Купалы «Хто смяецца апошнім» па аднайменнай п’есе народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00)