Падзяліцца:
Афиша «Театра Белорусского радио» с 15 по 21 июля 2024 года
15 ліпеня 2024
Афиша «Театра Белорусского радио» с 15 по 21 июля 2024 года

На працягу тыдня з 15 па 21 ліпеня 2024 года праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

15-16 ліпеня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа – «Васа» паводле вядомай п’есы рускага класіка Максіма Горкага;

17-18 ліпеня – радыёспектакль «Самы высокі паверх» паводле аповесці пісьменніка Алеся Савіцкага;

19 ліпеня – Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – радыёспектакль «Таполі нашага юнацтва» паводле апавядання народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі «Сямнаццатая вясна»;

20-21 ліпеня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Амністыя» па аднайменнай п’есе драматурга Мікалая Матукоўскага.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: