На працягу тыдня з 2 па 8 снежня 2024 года праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
02 снежня – радыёспектакль «Сын ваўка» паводле аднайменнага апавядання амерыканскага пісьменніка Джэка Лондана;
03-05 снежня – радыёспектакль «Адна на падмостках» паводле аднайменнай аповесці народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна;
06 снежня – Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў: радыёспектакль «Сасна пры дарозе» паводле аднайменнага рамана народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі;
07-08 снежня – радыёспектакль «У добры час» па аднайменнай п’есе драматурга Віктара Розава.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00)