- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Афиша «Театра Белорусского радио» с 22 по 28 июля 2024 года
- Афіша «Тэатра Беларускага радыё» з 22 па 28 ліпеня 2024 года
На працягу тыдня з 22 па 28 ліпеня 2024 года праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
22-23 ліпеня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Гульня ў джын» па п’есе амерыканскага драматурга Дональда Кобурна;
24-26 ліпеня – радыёспектакль «Севярын і Гражына» паводле паэмы ў прозе пісьменніка Уладзіміра Караткевіча «Чазенія»;
27-28 ліпеня – Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Руіны страляюць ва ўпор» паводле дакументальнай аповесці пісьменніка Івана Новікава.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: